Сьвяты 1625 год быў абвешчаны папам Урбанасам VIII 24 сьнежня 1624 г. і працягваўся да 24 сьнежня 1625 г. У Каталіцкім Касьцёле з 1475 г. кожныя 25 гадоў абвяшчаецца Юбілейны год, які сымбалізуе час асаблівай Божай ласкі. Адным з сымбаляў, які адкрывае такі год, зьяўляецца адкрыцьцё Папам “Сьвятых дзьвярэй” у базыліцы сьвятога Пятра ў Рыме.
Да такіх падзеяў выбіваліся адмысловыя мэдалікі.
![]() |
Мэдальён паказвае сымбаль адчыненых «Сьвятых дзьвярэй» на авэрсе са сьвятымі Пятром і Паўлам, якія стаяць па баках. Унізе стаіць дата «1625». На рэвэрсе – Сьвяты Караль Барамэя. Надпіс ROMA (Рым). Дыямэтар: 19*14 мм без вушка. З калекцыі Руслана Равякі. |
![]() |
Мэдальён паказвае сымбаль адчыненых «Сьвятых дзьвярэй» на авэрсе са
сьвятымі Пятром і Паўлам, якія стаяць па баках. Унізе стаіць дата
«1625». На рэвэрсе – Езус Хрыстус нясе крыж і надпіс TOL CRVC SVA. Здымак: lamoneta.it |
![]() |
Мэдальён паказвае сымбаль адчыненых «Сьвятых дзьвярэй» на авэрсе са
сьвятымі Пятром і Паўлам, якія стаяць па баках. Унізе стаіць дата
«1625». На рэвэрсе – Сьвяты Караль Барамэя. Здымак: lamoneta.it |
Юбілейны ці Сьвяты Год
Каталіцкі Касьцёл пачаў традыцыю Сьвятога Году з пантыфікатам Баніфацыюса VIII у 1300 годзе. У рымскія базылікі сьв. Пятра і сьв. Паўла за мурамі тады прыбыло 300 тысяч пілігрымаў. Папа хацеў, каб Юбілейны Год сьвяткаваўся праз кожныя 100 гадоў. Але з 1343 году пэрыяд зьменшыўся да 50-ці (як у Старым Запавеце), з 1389 — да 33-х гадоў (узрост Хрыста), а з 1475 году яго пачалі абвяшчаць праз 25 гадоў, каб кожнае пакаленьне адзін раз магло перажыць юбілей.
Юбілейны Год не адбыўся толькі ў 1800 годзе, калі пасьля сьмерці папы Піюса VI у францускай няволі ў жніўні 1799 году новы папа Піюс VII быў абраны ў сакавіку 1800 году, а ў Рым змог прыехаць у ліпені.
У ХХ ст. да звычайных Сьвятых Гадоў дадаліся яшчэ Надзвычайныя Юбілеі: 1933 і 1983 гады, абвешчаныя з нагоды 1900 і 1950 гадавіны збаўленьня.
У асаблівых выпадках
Папа мае магчымасьць абвясьціць Надзвычайны Юбілей (як гэта было ў 2016
годзе, калі Папа Францішак абвясьціў 2016 год Надзвычайным Юбілеем Божай
Міласэрнасьці).
Апошні чарговы юбілей адзначаўся ў 2000 годзе як Вялікі Юбілей 2000-га году другога тысячагодзьдзя прышэсьця Хрыста ў сьвет. Наступны цыклічны юбілей прыпадае на 2025 год.
Комментариев нет:
Отправить комментарий