четверг, 18 июля 2024 г.

Salvator Mundi – Збаўца сьвету

SALVATOR  MUNDI  (Збаўца сьвету ) ,  REGINA  CAELI  ( Каралева Нябёсаў )

Выява Езуса Хрыста, Збаўцы сьвету, была вельмі папулярная ў Сярэднявеччы, і яе можна знайсьці на многіх карцінах, скульптурах, мэдалях і манэтах. Гэта сьведчыць пра моцны культ Езуса Збаўцы, як і іншай асобы – Марыя, Маці Збаўцы. 

XVII – XVIII ст.  Salvator Mundi і Regina Caeli. Памеры: 17 x 25 mm.

 Salvator Mundi – адна з сакральных назваў Езуса Хрыстуса, тып іканаграфічнага царкоўнага вобразу. Кампазыцыя павінна паказаць эсхаталягічнае значэньне валадарства Хрыста над лёсамі сьвету.

Найбольш папулярныя мэдальёны былі ў XVII-XVIII стст.. Некаторыя зь іх мелі надпісы (SALVATOR MUNDI ( MVNDI ) /JESUS CHRISTUS i MATER DEI/ MATER JESU CHRISTI/ MATER SALVATORI /REGINA CAELI), а некаторыя былі толькі з выявамі Хрыста і Марыі.

Salvator Mundi і Regina Caeli

 

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Мэдалікі да Юбілейнага Году 1625

Сьвяты 1625 год быў абвешчаны папам Урбанасам VIII 24 сьнежня 1624 г. і працягваўся да 24 сьнежня 1625 г. У Каталіцкім Касьцёле з 1475 г. ко...