3ьяўленьне Жыровіцкага абраза Маці Божай на жыровіцкай зямлі папярэдзіў цуд. У 1470 г. пастушкі, якія пасьвілі ў лесе жывёлу ўбачылі аднойчы на дзікай грушцы нейкі прадмет, ад якога ва ўсе бакі разыходзіліся ясныя прамяні. Гэта быў маленькі абразок Маці Божай, які зьзяў незвычайным бляскам. Хлопчыкі забралі яго і занесьлі да свайго пана — літоўскага падскарбія Аляксандра Солтана, які загадаў пабудаваць на тым месцы драўляную сьвятыню. Слава цудоўнага абраза пачала прыцягваць да Жыровічаў вялікую колькасьць набожнага люду.
![]() |
Сьвяты Васіль Вялікі S. BASILIVS MAGMVS / МБ Жыровіцкая Надпісы: Зправа: ΝΡ-υγ, зьлева: 1Σ-ΧΣ, абапал: ЧΕΣΤΝ+ΗΙΙΙΟΥЮ ΧΕΡΟΥБІΜΥ ΗΣΥЛАΒΝ+ΗΙΙΙΟΥЮ ΒΟΗΣΤΙΝΝΟΥ ΣΕΡΑ |
У часы Рэфармацыі, якая ігнаравала Багародзіцу, культ жыровіцкага абраза амаль не пашыраўся. У 1613 г. тагачасны ўладальнік Жыровічаў, Ян Мялешка пабудаваў тут мураваную сьвятыню і кляштар і запрасіў да працы базыліянаў. Першым прыорам кляштару быў Язафат Кунцэвіч. Разьмешчаныя на мяжы Літвы, Русі і Кароны, Жыровічы маглі аб’ядноўваць вернікаў, што ўслаўлялі Маці Божую, і стваралі адну хрысьціянскую сям’ю. Шматлікія цудоўныя аздараўленьні невылечна хворых і іншыя незвычайныя цуды, якія адбываліся тут, прыцягвалі да сьвятога месца тысячныя натоўпы, таму слава мястэчка пашыралася далёка за межы краіны. Жыровічы ня ведалі непаразуменьняў і нянавісьці: панавала адзіная вера, якая яднала розныя канфэсіі.
19 верасьня 1730 году адбылася каранацыя Жыровіцкай Іконы Багародзіцы папскімі каронамі. Гэта было сьвята Раства Багародзіцы па юліянскім календары, а розьніца паміж календарамі юліянскім і грыгарыянскім складала ў XVIII стагодзьдзі 11 дзён. Папам Рымскім быў тады Клімэнт XII, але рашэньне «ўзлажыць на галаву Богадзіцяці Ісуса і багародзіцы Дзевы ў Жыровіцах у царкве айцоў ордэна Сьв. Васіля, Кіеўскага дыяцэза, залатыя кароны» было прынята яшчэ ў 1726 годзе, у час пантыфікату Папы Бэнэдыкта XIII. Княгіня Ганна Сангушка ахвяравала Маці Божай дзьве залатыя кароны, аздобленыя каштоўнымі камянямі.
У 1839 г. царскім указам сьвятыня з абразам Маці Божай Жыровіцкай былі перададзена праваслаўнай Царкве.
Комментариев нет:
Отправить комментарий