Ян Боска (16 жніўня 1815— 31 студзеня 1888, Турын) — каталіцкі сьвяты, сьвятар, пэдагог, пісьменьнік і журналіст.
![]() |
Мэдальён з выявамі сьв. Яна Боска і цудоўнага абразу Маці Божай у Ружанастоку (Беласточчына) |
Нарадзіўся ў беднай сялянскай сям’і ў Бекі недалёка ад Турыну, у італьянскай правінцыі П’емонт. Яго бацькі Франчэска Боска і Маргарыта Ак’ена пры хрышчэньні далі свайму малодшаму сыну два імя: Ян Мельхіёр. У сям’і Боска было ўжо двое старэйшых сыноў: Антоніа, сын Франчэска Боска ад першага шлюбу, і Джузэпэ, сын Франчэска і Маргарыты. Калі Яну было 2 гады, яго бацька памёр. Выхаваньнем дзяцей пачала займацца маці Маргарыта.
Скончыў сярэднюю школу, у 1835 годзе ён паступіў у сэмінарыю ў К’еры і праз шэсьць гадоў ён атрымаў сьвятарскае пасьвячэньне. Дэвіз, які ён абраў з нагоды пасьвячэння: «Da mihi animas cetera tolle» («Дай мне душы, а іншае вазьмі сабе»), затым стаў дэвізам усіх салезіянаў.
Пасьля пасьвячэння кс. Боско вывучаў становішча маладых людзей, якія жывуць у Турыне. Ён быў у жаху ад убачанага. Маладыя блукалі па вуліцах без працы і адукацыі. Многія зь іх, не маючы сродкаў на жыцьцё, ішлі па шляху злачынства. Кс. Боско вырашыў стварыць умовы, якія дапамогуць падрыхтаваць хлопцаў да годнага дарослага жыцьця.
У раёне Вальдоку заснаваў араторый — месца, дзе хлопцы маглі навучыцца чытаць і пісаць, харчавацца і праводзіць вольны час — адчуваць сябе, як дома. Вучыў іх маліцца і заклікаў часта прыступаць да сакрамэнту споведзі і сьвятой Камуніі. З часам кс. Боско зразумеў, што маладым людзям трэба месца, дзе яны маглі б атрымаць прафэсію. Такім чынам, ён заснаваў майстэрню краўца, потым — сталярную, затым — майстэрню па пераплёту кніг, і, нарэшце, сучасную друкарню.
У 1859 годзе ён заснаваў Таварыства Сьв. Францыска Сальскага —
новую законную супольнасьць, якую звычайна называюць Салезіянамі ксяндза
Боска. Таксама заснаваў супольнасьць Дачок Марыі Дапаможніцы разам са
сьв. Марыяй Дамінікай Мадзарэла. Акрамя гэтага, быў заснавальнікам
многіх шпіталяў, дамоў апекі і прафэсійных вучэльняў.
Памёр 31 студзеня 1888 году ва ўзросьце 73 гадоў.
Шанаваньне
Піюс XI бэатыфікаваў Яна Боску 2 чэрвеня 1929 году, а праз 5 гадоў, 1 красавіка 1934 году, кананізаваў яго.
У іканаграфіі прадстаўлены як сьвятар у ордэнскім адзеньні, часта — акружаны дзецьмі і падлеткамі.
Успамін 31 студзеня.
Салезіяне ў Беларусі
Араторый імя блл. мучанікаў з Познані (Дзятлава)
Парафія Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Дзятлава)
Араторый імя сьв. Дамініка Савіо (Бараўляны)
Парафія Маці Божай Успамогі Хрысьціянаў (Бараўляны)
Парафія Свв. Ап. Пятра і Паўла (в. Жупраны)
Касьцёл Сьв. Яна Боско (Менск)
Парафія Сьв. Мацвея (в. Раўбічы)
Араторый Сьв. Яна Боско (Смаргонь)
Іншыя мэдалікі з выявамі сьвятых
Комментариев нет:
Отправить комментарий